Жоўтая музыка - Надзея Артымовіч
- Категория: Поэзия, Драматургия / Поэзия
- Название: Жоўтая музыка
- Автор: Надзея Артымовіч
- Возрастные ограничения: Внимание (18+) книга может содержать контент только для совершеннолетних
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Іслач 1991
я датыкаю старанных рукапісаў Уладзімера Караткевічакаліграфія папера атрамант
я пішу старым бясколерным алоўкаму маіх шуфлядах хаос светуі чытаю "Імя ружы" Экоэрудыцыя класіфікацыя мрок і чалавек
імя ружы значыць імя ружы
* * *
расплываецца несапраўднасць твайго позіркучарнее твой дотык..................................улятаю ў дзяцінства (які колер мае дзяцінства?)цень дзяцінстваз голай малітвай так без адказуісці ў лагодную несапраўдную прасторушто называецца проста жыццёмі невыразным фрагментам згубленай фатаграфіі
* * *
паэт паміраесмерцьгэта сон...
* * *
этыкі эстэтыкі эстэтызмы літаратура
не вяртаюся да Гласкі не перажываю стаю гляджу
усе адвярнуліся гэта стары фільм класіка
* * *
насычанае паветражаря насычанаяу 1969 годзе глытаю ўсіхшто адвярнуліся ад чалавекаГласко Гайфанасычанасць зялёны сентыменталізмашалелыя статыстыневыносная спякотабягу голая
* * *
люблю геамэтрычныя фігурыакрэсленыя простыміпростыя збудаваныя з кропакадбіваюцца ў люстрыгладка і спакойна
* * *
уваходзіш у краявід з відавочным дэфэктамгэта называеш домам пажоўклай кніжкайнеабходнай рэпетыцыяй перад таямнічай вандроўкай
– гэты краявід з невідочным дэфектамёсць твой
* * *
у Варшавуляцелася ў голай непрытомнасціз мокрай незапісанай карткай
там шукалася ценюдля безабаронных прадчуванняў
цяпер бачу асіметрычнасць сэрца і першага запаху
* * *
усё менш разумею са светуусё менш разумею з парогаў
я была сведкай ліцытацыі апошняга верша ананімнага аўтара
ён паўдакладна рысаваў у чорныя раніцыпарнаграфію шклянай душы
ён быў брудны і чысты чысты як першы сакавіцкі луг
* * *
час уцякаечас працякаенемагчымасці сплятаюцца ў вузеляшчэ выбіраю паўдакладныя фарбыяшчэ знайду крыніцу...
* * *
і нічога не адбудзеццабыло ёсць будзеі нічога я не знайшлау кніжках марах жыццікаб памерці
без слоў без музыкіу маўчанні як каменькідаю перадапошні гук гэта кепскі фон час
* * *
банальнасць вечарагукі (анахранічная музыка)п’еш чорнае неба
асцярожна распранаешадлеглыя адрасы
* * *
учарашні сон як стары чарнавіку якім гармонія слоў і чалавека
і таму гэты сон-чарнавік-вершбез загалоўка
* * *
мы будзем вечна жыцьмы будзем вечна сніцьна мяжы блакітнай імглыі неба...
Беларускія паэты ў Бельску
толькі ў Бельскуможна піць гарбату сказаў малады паэт Эдзік Мазько
толькі ў Бельскуу маўчанні чытаюцца вершы сказала васільковая Данута Бічэль
і ты пабачышу кожнай птушкітвой твар сказаў Алесь Разанаў
* * *
вязень правінцыіспакойныкамфорт глядзець праз акулярына аматарскі спектакльдзе акцёры суфлёры словы словы словы
вязень правінцыіспакойнытак глядзецьна малы тэатр
– – – – – – – – – – – – –адкажы алавяны жаўнерыкяк першы раз забіваецца?
* * *
першую літару я напісала зялёным алоўкамдругую літару я напісала чорным алоўкамтрэцюю літару я пішу чырвоным атрамантам
я забываю стомленасць тваіх белых пальцаўя забываю жоўтую музыку „Beatles”
заўтра чысты поранак
* * *
вяртаюся ў доўгі парэзаны лістападі нараджаюся ў белай лёгкай фарбе
самае важнаенепрыкметна адплывае ўцякае ад мянеяк крокі госця ў лёгкадумнай цемры
не – гэта толькі сон
* * *
Віленскіе мроі плывуць– світаевыспа шчасця аддаляеццаі штодзень нараджаеццаяк новая паэтычная фразаабо музыка
– світае
* * *
меандры напісаных слоўуводзяць часамчытача і лірычнае „я”у смяротную прасторуамаль без павароту у невідочнае святло або цень вечны цень –
* * *
Над Бельскам шэрае небашэры брук шэры парог забыты музык на шэрым парозе
Бельскмястэчка памежжа мястэчка бязмежжа
на шэрым парозестары музыкзаснуў
* * *
свет зачыніўсяадплывае спакойнае небаі закрываўленыя цягнікінабліжаюцца да бязлюдных гарадоўтаўсцеюць непатрэбныя вароныварожкі сядзяць на пустых картах
дзе агонь дзе хлеб салёны дзе жэсттвой жэст абарваны ў чужым паветрыдзе возера каменнае нядаўна так зялёнаедзе ціхія вершыдзе праўдзівая твая лірыкадзе наша месца глыбокаедзе нашы сны спакойныядзе мыдзе тыдзе я
разглядаюсяпульсуюць вуліцысвятло ў сутаргахнепатрэбнасць у маіх рукаху мяненяпрошаныя нявыйграныя дніі мой голас дзікітаксама непатрэбныпяскі ляцяць у дальзоры ў пажарах
рака нясе мяне ў вір...
* * *
Не гаварыШто прайшла вяснаНе гаварыШто забрала ракаНашы мары і кветкі.ГляньУ цені нашай восеніРодзіццаПарастак зеленіНадзеіЯшчэ заранаНа промень сонцаАлеУжо дрыжыць у паветрыТолькі нам відочнаяВясёлка Заменімся мы У іграючыя колеры Або ў кветкі Або ў птушкі Або ў песні Песні разлівістыя Песні ціхія-ціхія Мы створым музыку Арыгінальную Непаўторную Нашу ўласную.ПлывуцьНабіраюць румянцоўНашы думкі...
* * *
праплыла па вячэрнім небеАднакрылая птушка.Праспяваў за маім акномСамотны вецер.Незнаёмы падарыў мне сённяДзевяцімесячны каляндар... без вясны...
* * *
Ёсць берагДа якога ніколі не дойдзешЁсць праўдаЯкой ніколі не знойдзешЁсць словаЯкога ніколі не ўчуеш... Сабраў ты ўсё І позірк людзей Нібы шчаслівых І стыд сяброў Нібы шчыры. У кішэні тваёй Многа дробязі На якую размяніў ты Сваё жыццё.Дзе гэта дарогаЯкая была тваім сномДзе расплылісяДзе патануліТвае мары і думы?
Перад табой папялішча...
* * *
ад’язджаючым
ёсць такая пара перад ад'ездамкалі выходзіцца з доўгага маўчанняу спакойнеба не змяняеццаідзешголас вуліцы мяшаецца з чырвоным сігналамкава папяроса без смакупаўслова чужым адыходзячы ад стала і гэта ўжо нічога не значыцьпераходзіш на другую вуліцубетон чыстыа нагам як зломленым кветкамхочаш злавіць толькі адзін след хоць такога следу нямаі ступіць на іншую дарогутрымаешся ценю свайго хоць ведаешшто твой цень гэта не тыдобра ведаеш як мураваць памяць белай цэглайі чытаць з акцёрскіх вачэйдобра ведаеш як замкнуць вокапераступаючы яшчэ адзін парог
ёсць такая пара перад ад’ездам
* * *
Калі блізкі зраніць цябеМаўчы...Калі згасне апошні прамень надзеі ў тваім сэрцыМаўчы...Калі ўпадзеш ў палон бурыМаўчы...Калі тоне твая лодкаМаўчы...Калі любіш паэзіюМаўчы, не гавары нікому...
* * *
з вуліцз небаз...з пекла...і прадчуванняў................................. мой верш
Слова
Як цяжка цябе знайсціУ гэтым гоманеТупее слых...
А калі прыйдзе да цябе слова Вышапчы яго як найцішэй
Бо ў гэтым гоманеТупее слых...
* * *
паэты паміраюць тадыкалі першы раззаблудзіць жывое словаі разаб’ецца пшанічнае рэхааб каменьпаэты паміраюць тадыкалі ўсміхаецца добры час для паперы
паэты паміраюць тадыкалі знойдзены дакладныя адрасы
сытыя жэсты
паэты паміраюць тады калі нараджаюцца чорныя лістапады – – –
* * *
Лістапад расплыўсяЯк вулканічная лаваШто зраўняла прастор.Лістапад расплыўсяЗраўняў ўсе мае дні.Дні мёртвыяДні неспакойныяДні без дзён і начэй.Мёртвы мозг цяжыцьТрохвугольнікам молатых каменняўПульс перастае біць...
Лістапад, я люблю цябе...a
* * *
іконалістападаўскі снегблакітны ранак
сон аднакрылы і лёгкіу блакітным люстры
стаюхвіліна прыгажосціакіян хараствахвіліна
веру ў вечнае хараствоверу ў адно нявыказанае словаверу ў белае маўчанне
вечар у Бельску — камень і крыжвечар у Бельску — блакітны туман
Бельск — ікона малітва сон жыццё
* * *
Прысвячаю Бельску
Мой родны горрад маленькіМаленькіЯк кропля дажджуЖыццё кроплі дажджуКароткаеЯна расплываеццаПерастае існавацьКалі ўпадзе на зямлю. Мой родны горад Малы Як кропля дажджу Але Не расплывецца ён ніколі Не знішчыць яго бура Агонь не спаліць.Горад мойТвае вузкія вуліцыПоўны людзейЛюдзей старыхІ дзяцейЯк добраУліццаУ раку старых людзей і дзяцейУдыхацьПаветра.Дрэва без кораняУсыхаеЧалавек без паветраУмірае.
* * *
у Бельску старая музыкалагодны час — л е т азабытая царква
дайсці да Першага слова малітвы
* * *
Калі загіне сонІ ноч перастане быць ноччуКалі рассыплецца над табой зорнае небаА зямля звулканіццаТы думаешТам маё месцаДзе ходзяць цені маіх продкаўТам маё месцаДзе родная хата прыснула над ракойТам маё месцаДзе блізкія дзеляцца духмяным хлебамА тутТы адкідаешРассыпаеш як пясокСвае думкіІмкненніТы будуеш шкілет хаты
Якая згубіць цябеЛанцуг усё мацнейЦягне цябе да днаГлыбокага мораМора людскіх спраў...
* * *
прадчуваннесхаванае ў хмарах хтось сказаўтрэба лячыць гэты домдзе дзень шукае дняа ноч шукае ночыпахне хлеб з яшчэ адным уколампраўдзівы дождж не падаедуэт чорна-белых ценяўблудзіць у чырвонай пасцелі хтось сказаўвокны ў гэтым доме хварэюцьтрэба чыстай рукойратаваць і вокны і вочыпрашаптаць забытую малітву на хлеб на соль на вас усіхякіх ужо няма
* * *
даспяваю ў халодным валоссіяшчэ іграю прыжмуранымі вачымашэрымі рукамі падкідваю няскончаныя размовытонкія як трэція байкіпоранак разліўся ў цёмныя трохножныя сталыяк выстаяць мне ў дзверах нарыхтаваных у замкнутасць сну?пачатак супакою аднаго неба і адной зямліі перашуканы час у аслупянелай шапцытакая ноч — калі дрыжаць сцены
З падарожжа
Я так баяласяІ дзверы зрабіліся сцянойЯ так баяласяІ ўсё прайшлоУчора падарожжаА сённяНяма дняТолькі карціна ў кіноРодны бацька прайшоўПобачСябрыМы добра гуляліІ дзверы зрабіліся сцянойІ ўсё прайшлоЗаграймаПаваражымаУ картыУ гэтым горадзе чужым і блізкім...
* * *
СённяВосеньскім лісцемЯ абмытаЛістападавым дажджомЯ абвеянаХалодным ветрам. Сёння Я ап’янелая Адплываючай Маёй Восенню...
Ой, ляцелі гусі
Ой, ляцелі гусіГрайцеЗавіруйма ў танцыМы ўбачым іх крылыВялікіяНедасяжныяДайце нам гэтыя крылыМы ўзляцімНад шырокім прасторамБудзем смяяццаЯкі наш свет малыІ каліУпадземНа зямлю чорнуюМы ўбачым свет вялікіІ мы без крылаўДзе яны?Гусі забралі... Ой, ляцелі гусі...
ПАЭЗІЯ — ГЭТА ВОЛЬНАСЦЬПаэзія — гэта падарожжа. У глыб сябе. Пяро паэта — скальпель, які спрабуе дакладна зняць першую скуру паэта. Але ніводзін скальпель не з’яўляецца дасканалай прыладай. Гладкая скура з цяжкасцю паддаецца зняццю. Даходзіць часам да цяжкіх калецтваў, парэзаў і ран, якія вельмі марудна гояцца. Ніякіх лекаў ты не можаш ужыць, таму што калецтвы павінны прывесці да самавыздараўлення. Але працэс самавыздараўлення часта ачышчае скуру паэта ад паэзіятворчых бактэрый.