Категории
Самые читаемые
PochitayKnigi » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Плацiнавы абруч (на белорусском языке) - Вольдемар Бааль

Плацiнавы абруч (на белорусском языке) - Вольдемар Бааль

21.12.2023 - 22:19 2 0
0
Плацiнавы абруч (на белорусском языке) - Вольдемар Бааль
Описание Плацiнавы абруч (на белорусском языке) - Вольдемар Бааль
Читать онлайн Плацiнавы абруч (на белорусском языке) - Вольдемар Бааль

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:

Бааль Вольдемар

Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Вальдэмар Бааль

Плацiнавы абруч

Пераклад: Мiкола Татур

1

Ёсць такое слова "мiтусенне". Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць, прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою даволi вядомая Н-6813! Планета - не планета, штучная - натуральная, i адкуль толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы... Лепш бы людзям працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi - раней трэба, бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца... Божа! А цi стануць больш таннымi штаны ў краме, калi яны не "ноблы", а "барбы", чэрцi, д'яблы?..

I чэшуць жа языкi - каму не лень, каб толькi выхвалiцца: мы таксама, бачыце, не лыкам шытыя, не цураемся "апошняга слова". Але гэтых i браць пад увагу не варта - iм абы звон ды знешнi выгляд. Але тыя, што рухаюць прагрэс, свяцiлы i прыхiльнiкi, яны хiба не ў той жа моды, не ў таго ж мiтусення пад абцасiкам, пад гэтай лакiраванай шпiлькай, што цокае сабе i цокае па тратуарах, зменiцца пакаленне i - зноў цокаць, як цокала i стагоддзе i два таму назад?.. Вучоныя дзеячы, паважаныя i славутыя, - а калi разабрацца, то суцэльная гульня словамi, як у малых дзяцей. А цi не больш карысна, дазвольце запытацца, прыдумаць формулу, каб, напрыклад, суседзi жылi мiрна?

Не, я не супраць навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi цi там прагрэсу, бог з iм, няхай сабе мудрацы адкрываюць розныя часцiнкi, а свяцiлы выводзяць заканамернасцi i чытаюць галаваграмы. Але наўрад, наўрад цi якраз гэта найважнейшы паказчык узроўню нашага быцця. Я - просты, сярэднi грамадзянiн, звычайны член грамадства, i хiба маё самаадчуванне, маё пачуццё такi ўжо другарадны гук у аркестры жыцця?

Назавiце гэта лiрычным адступленнем - але-але, так i лiчыце: пачаў з лiрычнага адступлення. Ваша справа. Не шмат iх тут сабе я дазволiў. Бо я усяго толькi апавядальнiк, i ўсё наступнае - не больш як апавяданне, якога я не мог не напiсаць, бо вельмi паважаю Пасвячонага, гэтага дастойнага i заслужанага чалавека i вучонага, чые "Запiскi" мне пашанцавала трымаць у руках. Калi б не было яго "Запiсак", не было б i гэтага апавядання. Але мушу заявiць, што яго не было б i ў тым выпадку, калi б прыхiльнiкi так званага амiкантакту не паспяшалiся заявiць у адзiн голас, што "Запiскi" - вада на iх млын.

Мала хто чытаў "Запiскi" - большасцi гэта проста недаступна: увесь тыражок пайшоў на гэты iх сiмпозiум (мне экземплярчык дасталi); таму вось больш звону, чым уяўлення - часцей за ўсё мяркуюць па чутках.

Проста здзiўляешся, колькi пустых клопатаў у чалавека! А спытайся, "нашто табе гэта трэба", - i адказаць яму няма чаго. "Усе, маўляў... Ну, i я..." Або пачне што-небудзь пра пярэднi край навукi. Патрэбны ён яму, гэты пярэднi край...

Паўтараю: я паважаю Пасвячонага. Ён - чалавек самавiты, аўтарытэтны, яму вунь рэдкiмi прыладамi дазваляюць карыстацца. I не мне, вядома, тлумачыць i каментаваць яго словы. Але апавядаць, няхай i з лiрычнымi адступленнямi, я ўсё-такi адважыўся. Потым, (каб, з аднаго боку, спынiлiся плёткi, а з другога - астыў запал прыхiльнiкаў розных легкадумных амiкантактаў.

Амiкантакт, разумееце, гэта - сусветнае каханне... А ноблы, мiж iншым, да нас практыкантаў засылаюць...

2

Дык вось у гэтай гiсторыi з дафнiямi замешаны менавiта ноблы, i тым карысныя "Запiскi" Пасвячонага, што якраз i паказваюць, хто яны такiя i чым любяць займацца.

Што мы ведалi?

Мы ведалi, што планету (або што яно там) занесла да нас у суседзi гадоў шэсцьдзесят таму назад, што яна, вiдаць, можа кiравацца, што на сiгналы не адказвае i сама маўчыць, ну i яшчэ дзве-тры дробязi. А цi мы ведаем, з якой мэтай яна з'явiлася ў нашай сiстэме? А цi ведаем, на што нам спадзявацца, калi яны ўздумаюць высадзiць эскадрыллю? А цi зразумела iм будзе, што мы гуманоiды?.. Нiчога мы не ведаем!

Вунь наша Служба Назiрання ў сваiм бюлетэнi пiша: "Н-6813 наблiжаецца да нас i адыходзiць, зусiм знiкаючы з поля дасягальнасцi з перыядычнасцю ад двух да шасцi месяцаў". А мiж тым той жа бюлетэнь у 2036 годзе пiсаў, што Н-6813 "адсутнiчала" цэлых дзесяць месяцаў. Вось дык перыядычнасць!

Пасвячоны даказвае, што ноблы добра пра нас iнфармаваныя i iх намер, як ён лiчыць, "дакладна вызначыць немагчыма". Пры ўсёй павазе, прызнацца, не ўсё мне тут зразумела, не да ўсяго, што расказаў гэты вучоны муж, ляжыць маё сэрца, а некаторыя вывады, шчыра скажу, засмучаюць душу. З гэтай прычыны фразу пра намеры ноблаў, якiя "дакладна вызначыць немагчыма", я ўспрымаю як сур'ёзную перасцярогу.

Пасвячоны бачыў iх не раз яшчэ да той сумятнi з дафнiямi, сумятнi дзiкай i непраўдападобнай, на падставе якой розныя разумнiкi, аматары слоўцаў, адразу ж паспяшалiся абгрунтаваць iдэю пра "арбэвалюцыю" (развiццю па кругу) у супрацьвагу старой "гелэвалюцыi" (развiццю па спiралi). Пасвячоны пiша, што хоць яны падобныя да нас рашуча ўсiм, ён умее пазнаць нобла сярод сотнi чалавекападобных. Перад iх ведамi ён, мабыць, стаiць навыцяжку (няхай не прымуць за непачцiвасць у адносiнах да шаноўнага Пасвячонага). А мне зразумела адно: планета iх перагружана, iм трэба кудысьцi рассяляцца, а ўмовы ў нас i на Н-6813 амаль аднолькавыя. Вось i падумайце, з якiмi намерамi яны круцяцца вакол нас i нават адважваюцца на экскурсii сюды i, пры гэтым, адчуваюць сябе тут вельмi нават упэўнена.

У тым вось i справа, што не толькi Пасвячоны iх бачыў. Прагледзьце добра прэсу апошнiх гадоў, будзьце ласкавы, пагартайце - такi цiкавы малюначак адкрыецца!

3

Цi гэта ўжо ў Пасвячонага нейкi там свой метад, цi гэта звышдакладныя разлiкi, цi гэта асаблiвы нюх, - як бы яно нi было, а менавiта ён стаў сведкам таго, як аднаго дня на казачным поўднi, на паляне сярод джунгляў, цiхiм раннiм часам пагусцела крыху паветра, паднялося лёгкае воблачка пылу, i вось - нi адсюль, нi адтуль - на траву апускаецца невялiчкi апарат калачападобнай формы, i з люка вылазяць двое.

Трэба адзначыць, што дзiўны iх карабель з'явiўся менавiта бясшумна i незаўважна: гэта значыць, яны прызямлiлiся i толькi потым сталi бачныя. Вось яна якая тэхнiка, абскурацыя гэта самая, якая дазваляе рабiцца нiбы адсутным, калi на самай справе ты ёсць. Але хто мае вочы, той бачыць.

Значыць, яны прызямлiлiся, паказалiся i пачалi аглядвацца. А ўжо да iх з узлеску спяшаецца трэцi, i апрануты ён, не ў прыклад гэтым - у зiхатлiвых камбiнезонах, а зусiм як чалавек у той краiне: саламяны капялюш лейкай, падкасаныя па каленi штаны, хустачка на шыi. I яшччэ здалёк пачалi яны гаварыць, але так па-чужому, што Пасвячонаму давялося, само сабой, уключыць свой транскамунiкатар (апарат, якi выдаецца, мiж iншым, па асаблiвым дазволе), i толькi тады ён пачаў разумець iх тарабаршчыну.

Аднак дадзiм слова самому Пасвячонаму.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
Тут вы можете бесплатно читать книгу Плацiнавы абруч (на белорусском языке) - Вольдемар Бааль.
Комментарии