Категории
Самые читаемые
PochitayKnigi » Разная литература » Прочее » Няхай жыве горад шчасця! - Вітаўт Чаропка

Няхай жыве горад шчасця! - Вітаўт Чаропка

Читать онлайн Няхай жыве горад шчасця! - Вітаўт Чаропка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:

— Сёння мы хаваем праўду развітанняў. Яна заўсёды сцвярджала, што жыццё нашае складаецца з развітанняў. Цяпер яна пакінула нас. Не будзе цяпер развітанняў. Нас чакае сустрэча. Як самі вы ведаеце, сустрэча з нашай шчаслівай будучыняй, — далятае да мяне голас прамоўцы.

Я мінаю пахаванне, яшчэ колькі крочу па параднай алеі, на якой пахаваны старэйшыны дэпартаментаў, збочваю з яе і накіроўваюся далей. Вузкая сцяжына вядзе туды, дзе могілкі продкаў. Вось нарэшце і гэты глухі куток, парослы каржакаватымі старымі дрэвамі, глогам і шыпшынай, — тут ляжаць продкі. Я азіраюся па баках — нікога. Шумяць над галавою вершаліны дрэваў, устрывожана пераклікаюцца крумкачы, і водгуллем жалобы далятае пахавальная мелодыя трубаў, пэўна, праўду развітанняў апускаюць у зямлю. Адшукаўшы магілу, схаваную чарнобылем, апускаюся каля помніка. Мох пакрыў яго зялёнай каростай. Я адрываю мох і хутка пальцамі адчуваю выбоіны — літары. Цяпер з цяжкасцю, але магу прачытаць надпіс: «Тут спіць Праведнік. Чалавек, імя якога праклялі святары ўсіх храмаў. У нашым горадзе ён знайшоў сабе прытулак. Ён зведаў у жыцці ўсе ягоныя спакусы і ад усяго дзеля праведнасці адмовіўся. А хто з тых, хто лічыць сябе праведнікам, спазнаў гэта і знайшоў сілы, каб адмовіцца ад усяго дзе­ля праведнасці? Гэта лёгка—не жыць, не мучыць сябе, а гэтак без болю і страт прамою сцяжынаю ісці да праведнасці. У памяць тваю ад вучняўгрэшнікаў, якія абавязкова прыйдуць да праведнага жыцця».

Я дастаю з кішэні паперу і пяро і паспешліва запісваю. Мне яшчэ трэба зразумець, пра якую такую праведнасць сказалі вучні-грэшнікі. але я задаволены: вось яшчэ адна крупінка знойдзена—праведнасць. На другім помніку знайшоў такое: «Тут спіць той, хто нёс дабро божае люду паспалітаму. Перад богам за дзеі свае адкажам на нябёсах, а перад людзьмі трэба цяпер на зямлі». Я запісваю i гэта. I тут знобкі халадок працяў мяне. За спінай чуюцца нечыя галасы. Агенты пільнасці? Яшчаркай прыпадаю да зямлі i хуценька паўзу за бліжэйшыя дрэвы, хаваюся там. Па сцяжынцы крочаць дзве постаці.

— Якую заўтра праўду хаваць будзем? — пытаецца адна ў другой.

— Час ужо інтэрнацыянальную закапаць.

Постаці, не заўважыўшы мяне, праходзяць міма. Я вылажу з-за дрэў i зноў прымаюся за сваё. Ачышчаю з чарговага помніка мох, чытаю надпіс. «Я філосаф, —кажу табе, чалавек. — Няма філасофіі матэрыялізму або ідэалізму, ёсць проста філасофія як праява духоўнасці». Духоўнасць? I аб гэтым я нічога не ведаю. Духоўнасць, Дух, Душа — якая тут сувязь? Ці разбяруся я ва ўсім? У гэтым — выратаванне горада. Але трэба, трэба.

Пачынае змяркацца. Вечар дастае цёмную апону, каб накінуць яе на го­рад. Я схаваў запісы ў чаравікі. Думаю, агенты пільнасці, калі спыняць, не здагадаюцца зазірнуць туды.

Як і заўсёды, вечарам горад запальвае святло. Неонавая каляровая га­ма ліхтароў настройвае гараджан на аптымістычны лад і прапаноўвае забыцца, што ёсць у жыцці ледзяныя пацалункі лёсу, вакзалы развітанняў, чорны колер жалобы, абыякавыя вочы адзіноты, сумная арыфметыка стратаў. Я крочу па вечаровым горадзе. Мяне абганяюць постаці ў масках, насустрач мне — таксама постаці ў масках. «Няхай жыве... Слава...»

А калі падыходжу да знакаў «Ухваляй» — сам крычу: «Няхай жыве!.. Слава!..» 3 пацяшальных установаў далятаюць п’яныя галасы тых, хто ўмее скубці залатое пер’е хцівай птушкі спажывы, віскі навучэнак з калідораў акадэміі Эрота. А калі звярнуць з праспекта на глухія вулкі, дык сустрэнеш нашу маладосць з маскай сляпой бяздумнасці. Яна ў самоце швэндаецца ў цемры вулак, не ведаючы, куды падзець свае гады, пакуль агенты пільнасці не загоняць яе дадому, каб не паказвалася на вочы і не ганьбавала горад.

— Пачакай, — ад сцяны дома аддзяляецца нечая постаць і падыходзіць да мяне, —Купі кнігу, — прапанавала яна.

Старая зашмальцаваная маска, якая патрэскалася на лбе і шчоках, насцярожвае мяне. Такія маскі носяць тыя, хто не дбае пра іх, а гэта — парушэнне маралі.

— Вось,— постаць з-пад палы заношанага пінжака дастае кнігу. Ста­рая скураная вокладка, на якой золатам выбіты назоў, адмысловы пераплёт сведчаць, што кніга дайшла да нас з далёкіх часоў.

— Чацвёртае вымярэнне, — чытаю я. — Законы перамяшчэння ў прасторы i часе.

— Аддаю за траячок, купі, га-а-а?

Законы перамяшчэння ў прасторы i часе. Купіць? А можа гэта агент пільнасці? Можа правакацыя?

— Табе яна патрэбна, — раптам кажа постаць, —ты ж хочаш зазірнуць у мінулае.

Адкуль ёй вядома? Раптам постаць паспешліва хавае кнігу пад палу i штомоцы крычыць:

— Няхай жыве горад Шчасця!

Я азіраюся. Па вуліцы валка i важна крочаць тры агенты пільнасці. Агенты ківаюць галовамі, чулі. Цяпер i я крычу:

— Няхай жыве горад Шчасця!

Агенты мінулі нас, i постаць зноў звяртаецца да мяне.

— Ты ходзіш на могілкі i чытаеш там надпісы на старых пахаваннях. Не, не палохайся, не выдам. Купі кнігу.

Гэта правакацыя. Ён хоча дакладна вызначыць мае задумы. Набуду за­раз кнігу i выдам, што мару трапіць у мінулае.

— Нікуды я не хаджу. Аб якім мінулым вы кажаце? У нас няма мінулага, у нас ёсць шчаслівае сённяшняе i светлая будучыня. Няхай жыве го­рад Шчасця! — кажу я і паспешліва адыходжу ад постаці.

— Пачакай! — просіць яна.

Не, не. Я прыбаўляю хады, хутчэй пазбавіцца гэтай недарэчнай постаці. Хто яе ведае?

Я спяшаюся дадому. 3 галавы не выходзіць гэтая сустрэча. А мо i не правакацыя? Такая магчымасць была авалодаць законамі перамяшчэння ў прасторы i часе. На каго наракаць? Толькі на сябе. На сваю баязлівасць. Няўжо так усё жыццё? Свайго ценю палохацца, гучнага слова палохацца, смеху палохацца... Сейбіт-месяц рассыпаў зерне зорак, і тыя закаласіліся сузор’ямі. Выйшлі на вуліцу вартаўнікі начнога спакою, бразгаюць у бомы, крычаць: «Спаць! Спаць!»

Познім вечарам я дабраўся да свайго дому. Цьмяная, як згасаючы вугалёк, лямпачка асвятляла ў пад’ездзе роўныя шэрагі паштовых скрыняў, сце­ны, размаляваныя прызнаннямі: «Я самы шчыры гараджанін горада Шчас­ця», «Самы шчыры гараджанін я, № 135433», «Я люблю дэпартаменты» і традыцыйнае «Няхай жыве... Слава...», браніраваныя дзверы кватэраў з патаемнымі вачніцамі на лесвічную пляцоўку. Я ўвайшоў у пад’езд, і нечая рука лягла мне на плячо. Імгненна азірнуўся. I ці радавацца мне, ці трывожыцца — перада мной стаяла ўсё тая постаць у старой зашмальцаванай масцы.

— Не пужайся, — лагодна прамовіла яна.

— А-а-а я i не спужаў-ся, — аднак па тым, як разгублена я адказаў, по­стаць, пэўна, здагадалася, што казаў я няпраўду; з-пад маскі данесліся гукі, падобныя на ўсмешку.

— Давай скінем маскі, — прапанавала постаць і ўзялася за засцежкі.

— Маскі? А навошта?

— А каб не хавацца адно ад аднаго, — яна скідае маску.

Немалады, выцягнуты, з буйнымі рысамі твар, адвіслыя шэрыя мяшкі пад вачыма, рэзкія зморшчыны на шчоках i лбе, такі, як і ў мяне, непрыгожы нос з вялікімі ноздрамі, бясколерныя вочы. Твар здаўся мне знаёмым.

— Ну, — падбадзёрыў мяне незнаёмец.

А, было не было. Я рашуча ўзяўся за засцежкі і азірнуўся на дзверы кватэр. Можа, хто з жыхароў, устрывожаны нашымі галасамі, прыпаў да вачніц, а там — i званок у дэпартамент пільнасці.

— Чаго ж ты?

Я расцягваю засцежкі i здымаю маску. Незнаёмец жмурыць на мяне свае бясколерныя вочы.

— Хто ты? —пытаюся я.

— Я—гэта ты, —адказаў ён і загадкава ўсміхнуўся.

— Як гэта?

— А так, ты—гэта я, а я — гэта ты. Толькі ты адсюль, а я адтуль— з горада будучага.

3 яго тлумачэння я нічога не зразумеў, акрамя аднаго, што ён з будуЧЫНІ.

— Ну як там, у светлай будучыні?

— Як? А вось занадта слепіць яна—светлая будучыня. Я зусім невідушчы, і ўсе там невідушчыя. «Калі невідушчы невідушчага павядзе, — ён задумаўся, сабраў зморшчыны на лбе, —абодва ў бездань зваляцца». Не забыўся, —абрадаваўся незнаёмец.

— Цішэй, цішэй, — зашаптаў я і азірнуўся па баках, кінуў позірк на маску.

Чалавек перахапіў мой позірк.

— Хоць раз забудзь аб баязлівасці, —папрасіў чалавек. — Вось гэтая кніга, якую ты не наважыўся набыць, — ён дастаў з-пад палы «Чацвёртае вымярэнне», грубыя каржакаватыя пальцы моцна трымалі кнігу. —Там, у будучыні, я паліў кнігі. Аднойчы, калі дымам пайшла чарговая партыя, у попеле я знайшоў кнігу, якая не згарэла, вось яна, — ён працягнуў мне кнігу.

Я нясмела ўзяў яе ў рукі. Госць з будучыні працягваў:

— Я не паведаміў нікому, што адна кніга не згарэла. Мяне зацікавіла яе назва «Чацвёртае вымярэнне. Законы перамяшчэння ў прасторы i часе». Мяне заўсёды цягнула мінулае. Здаецца, у маладосці хадзіў я на могілкі, дзе на старых надмагільнях чытаў пра людзей, што жылі ў мінулым. Я даведаўся, што жылі яны зусім не так, як мы, не так любілі, як мы...

«Дзіўна, ён займаўся тым, чым зараз я. Няўжо ён казаў праўду, што я—гэта ён, а ён—гэта я?», —падумаў я і перабіў чалавека:

— Што любілі яны не дэпартаменты, а адзін аднаго, бацькі дзяцей, дзеці бацькоў...

1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
Тут вы можете бесплатно читать книгу Няхай жыве горад шчасця! - Вітаўт Чаропка.
Комментарии