Категории
Самые читаемые
PochitayKnigi » Разная литература » Прочее » Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Читать онлайн Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

— Пячатачка ты мая! — урачыста прамовіў ён, трымаючы на далоні крыху зашмальцаваны ад прабывання ў штанах футлярчык i пяшчотна гледзячы на яго. — Спужаўся быў, аж у сэрцы ёкнула, — здалося, што згубіў цябе, выпала ты з маіх гэтых, ужо мала надзейных штаноў. Ажно ж не, не выпала, дзякуй богу! I што б я рабіў без цябе? Корміш ты мяне цяпер і поіш. Не адзяваеш, праўда, пакуль што, але будзеш i адзяваць! Будзеш!

Ён паднёс футлярчык ледзь не к самаму носу, падкінуў на далоні, затым моцна сціснуў у кулаку і апусціў зноў у кішэню.

— Будзе карміць, — ужо зусім упэўнена сказаў старшыня, — паіць і адзяваць! Яна ў мяне — чарадзейка, яна ўсё ўмее і ўсё можа. I нікому другому яна не трапіць у рукі, пакуль сам не аддам.

Сеўшы, нарэшце, у крэсла і адкінуўшы галаву на самы верх спінкі, нібы яго зараз пачнуць брыць, Мокрут спачатку самазадаволена залыпаў вачыма, а потым крыкнуў так, што аж сцены задрыжалі:

— Печка!

Ніхто за дзвярыма не азваўся, толькі праз якую хвіліну з дальняй бакоўкі зайшоў невялічкі хлопец, кульгавы i да таго худы i бледны, быццам толькі што выпісаўся з бальніцы. Звалі яго тут «кульгавым начальнікам», хоць афіцыйна яго пасада была даволі ўнушальнай — загадчык вайсковаўліковага стала.

— Вы каго-небудзь клікалі? — спытаў хлопец.

— Дзе Печка? — Старшыня нават не варухнуўся ў крэсле.

— Не ведаю, — спакойна адказаў хлопец. — Пайшоў некуды з фінагентам.

«Хабарнічаць», — хацеў сказаць Мокрут, ды стрымаўся: не варта залішне адкрыта выказвацца перад гэтым чалавекам. Маўчыць ён усё ды аб нечым думае. Наўрад ці што добрае ў яго ў галаве.

— Можаш ісці! — кінуў старшыня, не парушаючы сваей раскошы. — Угледзіш Печку, скажы, каб зайшоў да мяне.

Калі праз нейкі час у пакой зайшоў сакратар сельсавета Васіль Печка, Мокрут зноў хадзіў па пакоі, і крокі яго былі ўжо даволі размашыстымі і цвёрдымі. Ружова-матавы валлячок пры хадзе тросся.

— Дзе ты быў? — грозна спытаў старшыня.

Васіль Печка, малады, шчуплаваты хлопец, у летняй вайсковай шапцы, неяк замітусіўся перад начальствам, абедзвюма рукамі прыціснуў да жывата папку з паперамі і лагодна адказаў:

— Апісваць хадзілі... Апісвалі...

— Каго?

— Сідора, Сідора таго, што ў Дубках.

— Я вам наапісваю! — крыкнуў Мокрут і яшчэ больш размашыста захадзіў па пакоі. — Пазаві сюды фінагента!

— Я вам колькі разоў гаварыў! — пачаў Мокрут, калі разам з Печкам увайшоў у пакой і фінагент. Голас старшыні быў поўны злосці і абурэння. — Ніякіх апісванняў без адпаведнай пастановы! Зразумелі? Зарубіце гэта на сваіх насах! Мы павінны паважаць нашых людзей і заўсёды думаць пра іх. Калі ўжо і давядзецца каго апісваць, то толькі пры маёй асабістай прысутнасці. Ціхоня быў з вамі?

— Не было, — адказаў фінагент.

Ён стаяў побач з сакратаром і глядзеў на Мокрута з нейкай замарожанай усмешкай. Яго кашчавы, густа паморшчаны, асабліва каля губ, твар не выяўляў ні асаблівага перажывання, ні асаблівай думкі. Чалавек ён быў ужо не малады, але і пажылым яго ніхто не прызнаў бы. Постадь сухая, простая, валасы па густаце юнацкія, хоць колеру нямаведама якога: нешта накшталт мокрага касмылля. Па росту Васіль быў яму толькі па плячо.

— Ну вось, — крычаў далей Мокрут. — Нават і ўчастковы не прысутнічаў. Гэта што ж! Самаўпраўшчына? Калі гаварыць па чыстай совесці, то гэта ж здзекі над людзьмі. Што такое Сідор з Дубкоў? Я ў вас пытаю, што такое Сідор?

— Неплацельшчык, — адказаў фінагент. 3 яго твару ўсё яшчэ не зыходзіла абыякавая i крыху з’едлівая ўсмешка.

Мокрут спыніўся каля фінагента, заклаў рукі за спіну і пачаў гойдацца на нагах то ў адзін бок, то ў другі.

— А ці ве-да-еш ты?— пытаў ён, дакорліва ківаючы галавой у такт гайданням.— Ці ведаеш ты, што ў гэтага твайго неплацельшчыка ў сучасны перыяд капейкі за душою няма?

Фінагент маўчаў, але ніводная рыска не змянілася на яго твары ад гэтага запытання. Хітры служака вельмі добра ведаў свайго начальніка і разумеў, што ні гэты палымяны голас, ні гойданне ў бакі не ішлі ад нерваў, ад сапраўднага ўзбуджэння, а проста паўтаралі недзе пачутае і недзе ўбачанае.

— У яго ёсць з чаго ўзяць,— сказаў нарэшце фінагент і зусім спакойна паглядзеў старшыні ў вочы.

— Ага, дык значыць!..— Мокрут перавёў позірк на Васіля.— Дык значыцца, вы пайшлі туды, каб пажывіцца, каб прымусіць чалавека... А ну, дыхні на мяне, Печка!

Хлапец адступіў крок назад і закрыў твар кардоннаю папкаю.

— Дыхні!—Мокрут вырваў з рук сакратара папку і стаў каля яго амаль ушчыльную.— Дыхні, а то дух выб’ю!

Васіль дыхнуў спужана і коратка, нібы хто сапраўды штурхнуў яго пад бок.

— Налізаліся ўжо! Прадстаўнікі ўлады! Гнаць вас адсюль калёнаю мятлою! Не памочнікі вы мне, а чорт ведама што!

— А ну, ты дыхні!—Мокрут падышоў да фінагента. Той не крануўся з месца, толькі вышэй падняў галаву і шырока засмяяўся.

— Свіння!— з прыціскам сказаў Мокрут, убачыўшы чорныя шчарбіны і застарэлыя ўстаўныя зубы.— Няма чаго і гаварыць з табою!

Старшыня адышоў ад сваіх памочнікаў і зноў, заклаўшы рукі за спіну, пачаў хадзіць па пакоі. Фінагент стаў нешта гаварыць, раз-поразу ўцягваючы праз зубы паветра і квола варочаючы перасохлым языком. Аднак Мокрут ужо не слухаў яго i скоса паглядваў толькі на Васіля.

— Сесія гатова?— спытаў ён у хлапца і накіраваўся да папоўскага крэсла.— Ты можаш ісці!—кінуў ён фінагенту.

Васіль хуценька развязаў папку, пашамацеў там у паперах і паслухмяна, зусім без крыўды, адказаў:

— Гатова, таварыш старшыня. У мяне ўсё з сабою.

- Давай сюды!Васіль падбег да стала і сеў на тым скрыпучым зэдліку, дзе нядаўна сядзела бабка з Жоўтай гары, але Мокрут кіўнуў яму, і хлапец, загрымеўшы гэтым зэдлікам, умомант апынуўся ледзь не побач з начальствам.

— Што там у цябе? — змрочна спытаў Мокрут, не падымаючы галавы.

— Вось, — паспешліва загаварыў Печка, падсоўваючы пад вочы старшыні двайны ліст з вучнёўскага сшытка.—Тут у мяне ўсё гатова.

— Чытай сам! — загадаў Мокрут i пстрычкай адштурхнуў паперку.

Васіль аберуч злавіў лісток, зняў сваю шапку і шпурнуў яе на падаконнік. Жоўта-шэрыя, трохі пакручастыя валасы, няўмела падстрыжаныя пад бокс, выпрасталіся і надалі галаве вастраваты выгляд.

— Пытанне спагнання плацяжоў,— пачаў чытаць Печка.

— Тэрміновага спагнання, — уставіў Мокрут.

— Ага, добра, — згадзіўся Васіль

Тэрміновага спагнання плацяжоў. Дакладчык — старшыня сельсавета таварыш Мокрут. Пастанавілі: абавязаць усіх дэпутатаў сельсавета актыўна ўключыцца...

— Пачакай! — зноў перабіў яго Мокрут.— Што мне твае дэпутаты? Нічога яны не зробяць. Настаўнікаў трэба падключыць. Разумееш?

— Правільна! — згадзіўся Васіль.— Абавязаць усіх дэпутатаў сельсавета і настаўнікаў актыўна ўключыцца ў спагнанне... Ага, не так. У тэрміновае спагнанне плацяжоў па ўсёй тэрыторыі сельсавета і закончыць гэтую справу не пазней?..— Васіль падняў вочы на старшыню.

— Трох дзён,— ціха, але рашуча сказаў Мокрут.

— Та-ак,— паправіў сакратар у сваіх запісах.— Закончыць гэтую справу ў трохдзённы тэрмін. Галасую. Хто за, хто супраць, хто ўстрымаўся? Аднагалосна. Пераходзім да другога пытання...

— Пачакай! —ужо са злосцю крыкнуў старшыня.— Якое табе тут аднагалосна? Мітрафанава Даша абавязкова падыме супраць. Улічваеш? А потым гэты сівы маладажон, дырэктар, які заўсёды лезе са сваімі прапановамі?..

— Чаго ж тут лезці? — нясмела запярэчыў Васіль.— Усё вельмі ясна.

— Знойдуць шчыліну,— заўважыў Мокрут і працягнуў руку да лістка.

— Пішы так! — загадаў ён, пастукаўшы пальцам па лістку.— Галасую! Хто супраць пастановы бюро райкома партыі і райвыканкома? Хто ўстрымаўся? Няма. Аднагалосна.

Васіль запісаў усё гэта i тады пачаў чытаць далей.

Калі чытанне было скончана, Мокрут, ледзь толькі абвёўшы вачыма тэкст, падпісаў паперку i суха сказаў:

— Ты выпішаш позвы дэпутатам, а ў школу я зайду сам. Потым вось што: зрабі мне копію ўсяго гэтага твайго спектакля. Я пазваню ў райвыканком і ўзгадню.

— Чаму гэта майго? — пакрыўджана спытаў Васіль.

— А чыйго ж? — старшыня рушыў у кут ля дзвярэй, дзе віселі яго кожанка i каракулевая вушанка са скураным верхам.— Не я ж выдумаў усю гэтую пісаніну.

— Не вы i не я,— лагодна загаварыў сакратар.— Так заўсёды рабілі. Падрыхтоўка дакументаў — рэч важная.

— Ладна! — старшыня махнуў рукой і пачаў здымадь з крука сваю кожанку;

Пакуль Мокрут апранаўся, Васіль моўчкі наглядаў за яго рэзкімі, зласнаватымі рухамі, слухаў знаёмае палопванне кожанкі, і толькі ўжо калі начальства ўзялося за ручку дзвярэй, сакратар зноў загрымеў зэдлікам і спытаў:

—Вы яшчэ прыдзеце, таварыш старшыня?

— Прыду,— неахвотна адказаў Мокрут.— Перад самым вечарам.

— Тут гэтае самае... — Хлапец замяўся і стаў паспешліва завяз- ваць сваю папку.

— Што? — старшыня прыпыніўся перад расчыненымі дзвярамі.

— Сямён Казырок павінен неўзабаве прысці.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
Тут вы можете бесплатно читать книгу Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі.
Комментарии