Категории
Самые читаемые
PochitayKnigi » Разная литература » Прочее » Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

22.12.2023 - 14:22 1 0
0
Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі
Описание Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі
Читать онлайн Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

Аляксей КУЛАКОЎСКІ

ДАБРАСЕЛЬЦЫ

Ад аўтара

3 год таму назад мне давялося размаўляць з адной дэпутаткай Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй сельсавета, вельмі сціплай і разумнай жанчынай. Яна шмат расказвала мне пра сваю мінулую работу. Нельга было без хвалявання слухаць, як яна гаварыла аб тым вялікім уздыме сельскай гаспадаркі, які распачаўся ў калгасах сельсавета пасля вераснёўскага Пленума ЦК КПСС, аб актыўнасці і небывалай ініцьіятыве калгаснікаў — гаспадароў зямлі.

I ў той жа час яна ўспамінала пра мінулыя гады, калі ў сельсавеце вялася ўпартая барацьба з пасляваеннымі цяжкасцямі і недахопамі ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.

Некаторыя эпізоды гэтага расказа і ляглі ў асно- ву мае аповесці.

1

Час-ад-часу нешта шоргаецца аб шыбу. Жанчына ведае, што гэта ссохлы куст малінніку, але кожны раз уздрыгвае, намерваецца падысці да акна. Улетку гэты куст прыносіў многа радасці. Прыбяжыдь гаспадыня з работы, адчыніць акно і, пынячыся, бывае, сарве спелую, важкую ягаду. Смокча тады яе, як цукерку, і здаецца, што адразу прападае смага і стомленасць адчуваецца меыш.

А цяпер вось ужо каторы раз Андрэіха паглядвае на акно, хоць нікога і не чакае. На дварэ злосна шуміць вецер і наносіць яшчэ больш снегу. За ноч, мабыць, занясе ўвесь агародчык. У хаце гарыць электрычная лямпачка на эмтээсаўскім ліміце. Заплаці ў МТС пяць рублёў у месяц і свяці, колькі хочаш. Сусед Андрэіхі, стары Мітрафан, кажуць, што і спаў пры святле, калі правёў у хату лямпачку і ўнёс першую плату. Друri ж сусед, Лявон Мокрут, аблытаў праводкай нават свой хлеў i не плаціць за святло зусім.

Здалося жанчыне, што нехта бразнуў знадворку дзвярыма. Але ці мала што можа пачуцда пры такім ветры?

Управіўшыся крыху каля мыцельніка, Андрэіха ўсё ж выйшла ў сенцы. Бычок-двухтыднёвік варухнуўся ў загародцы, павярнуў да гаспадыні галаву, і ў змроку забялела яго вялікая, на ўвесь лоб, лысіна. Тут бычку цяплей, зацішней, як у хляве, пакуль ён яшчэ кволы. Андрэіха лепш зачыніла, дзверы, апусціла на крук запору і, пагладзіўшы бычкову лысіну, вярнулася ў хату. Праз некалькі хвілін яна выключыла святло, узлезла на печ, скруцілася там, як малая, у клубочак, але заснуць чамусьці не магла. Спачатку залішне гарачым здаўся чарэн, а потым, як гэта часта бывае, апанавалі галаву розныя думкі, i рады ім ніякай не дасі. A сухі маліннік усё шоргаўся і шоргаўся аб намерзлую шыбу...

Некалі Андрэіху звалі Настулькай. Самы прыгожы ў вёсцы хлопец, цёмнавалосы Андрэй, падчас у жартах ганяўся за ёю, непаседай, па вуліцы:

— Не ўцякай, Настулька, усёроўна даганю!

А яна тупацела па густым пыле босымі, амаль дзіцячымі нагамі, смяялася і крычала на ўсю вуліцу, звала каго на паратунак. Толькі ніхто не ратаваў дзяўчынку, а калі Андрэй лавіў малую за рукі і пачынаў круціць вакол сябе, знаходзіліся такія, што пачыналі заахвочваць хлапца:

— За ногі яе пакружы, за ногі!

Так і ўсё жыццё Андрэй зваў сваю жонку Настулькай. Адыходзіў у армію, узяў жанчыну за плечы, і ёй раптам здалося, што і цяпер ён скажа: «Давай, чуеш, я цябе пакружу».

Але Андрэй прытуліў кабету да грудзей, апусціў калючы падбародак ёй на галаву і ціха прамовіў:

— Не сумуй, мая Настулька, чакай нас!

I яна чакала. Чакала не толькі Андрэя, а яшчэ i двух сыноў, якія пайшлі на фронт раней за бацьку. Старэйшы па прызыву, а малодшы дабраахвотна. Чакала ды нікога не прычакала. Навучылася толькі за гэты час не спаць начамі, хаваць ад людзей слёзы, каб не вельмі выклікаць спагаду. Цяпер толькі ў сне, бывае, чуецца голас то аднаго, то другога сына і толькі ў сне Андрэй ласкава кліча яе Настулькай. Адзінокай жыве Андрэіха ўжо дзесятак год.

2

Радыё ў хаце маўчяла ўвесь вечар, мабыць, ветрам пашкодзіла праводку. А потым нешта прарвалася ў рупарчыку, i ён спачатку пачаў хрыпець, затым і гукі пачуліся, нібы з глыбокага падзямелля. Андрэіха спала вельмі чутка, бо адразу прахапілася ад гэтых гукаў. Пачула, што іграюць гімн, і ўспомніла, што ёй, перш чым ісці на работу, трэба хуценька ўправіцца з гэтым, з гэтым і з гэтым у хаце, разграбці снег у двары, даць есці карове, напаіць бычка і не забыць яшчэ безліч усялякіх хатніх дробязяў. Злезла з чарана, уключыла святло, прыадзелася цяплей і пачала расколваць натонка дровы, каб запаліць у печы. Работа ішла цяжка, сякера ледзь не валілася з рук, ныла ўсё цела і вельмі непрыемна марочыла ў галаве. Разгінаючыся, глянула на будзільнік, які стаяў на акне. Глянула і ў першы момант не паверыла сваім вачам: будзільнік паказваў толькі пятнаццаць мінут пасля поўначы. Праверыла, можа не заведзены гадзіннік, ажно ж заведзены, значыцца, яна спала ўсяго некалькі хвілін.

Смешна стала з самое сябе, але i радасна: можна ж яшчэ вунь колькі часу паспаць.

Другім разам жанчына палезла на печ ужо не раздзяваючыся i заснула так, што ледзь не праспала досвітак. Упыніўшыся ў хаде i каля хаты, паспешна выйшла на вуліцу. Вецер крыху ўціх ужо, але снег яшчэ ішоў, хоць не вялікі і, здавалася, зусім мяккі. Па самай сярэдзіне вуліцы, у напрамку фермаў, ляжаў ужо глыбокі след. «Гэта Мітрафанава Даша», — падумала Андрэіха, і ёй трошкі непрыемна стала, што суседка пабегла на работу раней за яе. «I не зайшла, не пастукала ў акно».

Ідучы амаль што па Дашынаму следу, жанчына ўяўляла, як яе маладая суседка напэўна ўжо выграбае снег з сіласнай ямы. Яма глыбокая, бо сілас больш як на палавіну выбралі, i снегу там дяпер па пояс. А колькі снегу на пачатых капцах бульбы? Гэта ўжо апошнія капцы. Пройдзе яшчэ тыдняў два, ад сілы месяц, i хоць на ферму не паказвайся.

У мінулым годзе так i было. З’явіўся пад вясну ў Дабрасельцы новы старшыня калгаса, былы загадчык бандарнай арцелі. Зайшоў з партфелем на ферму, а галодныя свінні як рынуліся на яго з усіх бакоў. Сталі на дыбкі, паднялі страшэнны піск і роў, папераскоквалі некаторыя праз перагародкі. Чалавек спачатку адбіваўся, як мог, партфелем, а потым кінуўся наўцёкі. Ратуючыся і не заўважыў, як свінні абжавалі знізу яго бобрыкавае паліто і вырвалі з рук партфель. Добра, што акрамя плоскай буханкі хлеба і запасных нагавіц, нічога не было ў гэтым партфелі.

3 таго часу старшыня доўга не заглядваў на ферму. Лявон Мокрут на адной выпіўцы пусціў на яго мянушку «свіны недаедак», але нешта не прыліпла да чалавека гэтая мянушка. Патрымалася крыху ды адпала. Гэта, бадай, ад таго, што новы старшыня, па прозвішчу Шулаў, зусім не быў падрбны на якога-небудзь недаедка. Росту ён высокага, шырокі ў плячах і ў поясе, два чырвоныя падбародкі звісаюць на каўнер. Ён і цяпер старшынствуе ў калгасе. Носіць тое самае бобрыкавае паліто, нанава падрубленае знізу. Вядома, цяпер яно пакарацела і цеснае стала занадта, бо вельмі ж раздаўся Шулаў, жывучы ў калгасе. Хто ні сустрэне цяпер яго, дык міжвольна падумае: «Што будзе з гэтым чалавекам яшчэ праз год?»

Пакуль награблі з капца бульбы, пакуль Мітрафан распаліў паравы кацёл на кармакухні, пачало днець. Андрэіха спяшалася, бо ведала, што праз якую гадзіну сюды можа наведацца старшыня. Зойдзе ён, канешне, спачатку на малочную ферму, нап’ецца там малака, а можа нават i паснедае. Жыве чалавек у адзіноце, сям’ю трымае ў гарадскім пасёлку, таму даводзіцца прымаць ежу дзе трапіцца: калі на ферме, калі ў брыгадзіра, калі ў якой-небудзь маладзіцы. Каб аберагчы сябе ад непажаданых перабояў у харчаванні, Шулаў заўсёды носіць у кішэні кусок хлеба i, здараецца часам, што жуе яго на хаду.

Зазванілі неўзабаве ў пусты бітон. Андрэіха ведала, што гэта Даша звоніць, падае сігнал Мітрафану, свайму бацьку, каб рыхтаваўся вязці па пункт малако. «Няўжо так хутка надаілі? — здзівілася жанчына. — I як жа яны павязуць, калі старшыня яшчэ не піў?»

Але старшыня не прамаргаў барадою, хоць Даша, загадчыца фермы, i не вельмі чакала яго. Ён неўзабаве з’явіўся на кармакухню і, аблізваючыся, пачаў дабразычліва ўсміхацца спачатку Андрэісе, а потым і другім жанчынам. Нораў у яго быў вельмі памяркоўны і спакойны, ён ніколі нікога не палаяў, нават калі і трэба было гэта зрабіць, ніколі нідзе не павысіў голасу. Часткова гэта ад моцных нерваў, а часткова ад таго, што ніякае на свеце здарэнне, ніякі выпадак не маглі яго ні асабліва здзівіць.

ні асабліва ўстрывожыць. Таму і трымаўся ў калгасе і адчуваў сябе найлепш, некаторыя яго нават паважалі.

Калі Андрэіха панесла свіны харч на ферму, услед за ёй пайшоў i старшыня. 3 іншымі свінаркамі ён быў не такі ветлівы, а з Андрэіхай любіў і пагаварыць і параіцца, калі справа датычыла яго асабістых інтарэсаў. Ступіўшы на дашчаты насціл свінарніка, ён адразу спыніўся каля аднаго ўтульнага катушка і затрымаў каля сябе Андрэіху.

— Ну як ён? Нічога?

— Ды нічога,— адказала Андрэіха.

— Есць добра?— Шулаў узлёг жыватом на дзверцы і, адставіўшы зад, паспрабаваў пагладзіць рукой тупарылага рабога кормніка. — Дык вы яму, калі ласка... Разумееце?.. Хутка ўжо забяру.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
Тут вы можете бесплатно читать книгу Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі.
Комментарии