Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты - Барыс Пятровіч
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Апроч адзіноты.
…Чалавек – скошаная травінка, якая думае, што яна думае.
5a.
Стах сядзеў за другою партай, а за першай, каля стала настаўніцы, сядзела самая файная дзяўчынка ў класе.
Яна заўсёды была проста перад ім: падымеш галаву, і вось яна – зьлева. Іх так пасадзілі: хлопчыкі справа, дзяўчынкі зьлева.
Таня! Якое прыгожае імя! Ён ніколі ня думаў, што самае звычайнае імя можа быць такім прыгожым. Яму хацелася паўтараць і паўтараць яго. Па дарозе дамоў, да сваёй вёсачкі, на самай тоўстай бярозе Стах выразаў яе імя і кожны раз праходзіў і любаваўся ім, нібыта ёю...
Так, яна, Таня, а не суседка Нінка, не Валя, якая глядзела яго, і нават ня мама, была ягоным першым каханьнем. Гэта яе імя ледзь высьвечваецца цяпер на ягонай левай руцэ: калі напружыцца, калі ведаць, можна і цяпер яшчэ скласьці ў літары сінія кропачкі наколкі, няўмела зробленай яму Сёмкам у чацьвёртым класе. Ён стрываў боль, але наколка не ўдалася... Як і іхняе каханьне. Бо ён так і не адважыўся прызнацца ёй. Хоць, здаецца, усе ў класе і настаўнікі ведалі пра ягоную неабыякавасьць да Танькі. Ведала і яна сама. Пэўна, таму і пазьбягала яго. Дарэчы, і першы партрэт, які намаляваў ён і па памяці, і з “натуры” – быў яе. У профіль і крыху збоку – гэтак, як бачыў яе ў класе. Можа, і маляваць ён пачаў у вёсцы таму, што летам сумаваў па ёй, а “картачкі” ў яго не было.
У дзевяты клас Таня не пайшла: паступіла ў тэхнікум. Маскоўскі, харчовы, дзе вучылі на тэхнолагаў, што робяць каўбасы. І ўсё – зьнікла з ягонага жыцьця, як прапала...
А тое, што было ў іхняй вёсцы, тыя гульні разам, тая “дружба” – не былі каханьнем. То была цяга, прага, якая дыктавалася прыродай, пэўная патрэба, што хвалявала, не давала спакою. Ад нараджэньня. І толькі.
Стаху было гадоў восем-дзевяць, калі ён упершыню ўбачыў – “як гэта робіцца”.
Побач з вёскаю быў алёс. Дакладней, вёска паўакружала – паўабдымала падковай – яго, гэтае лясное балота, у якім амаль заўсёды стаяла, чмякала пад нагамі, вада. Пасярод алёсу быў астравок-палянка: яшчэ адное месца гульняў дзятвы. Але – таемнае. Тут была ў іх “вышка” на дрэве: своеасаблівы будан, амаль не бачны з зямлі, змайстраваны на старой раскідзістай асіне невядома кім і невядома калі, аднак штогод паднаўляльны. Там, у шалашы на дрэве, гулялі яны ў “ачко” на грошы, што дарослыя забаранялі. Дзяўчынак туды з сабою не бралі ніколі, ды яны і самі баяліся хадзіць, бо на дрэва трэ было ўзлазіць па сьлізкіх, зарослых і амаль незаўважных прыступках – круках, зьнятых з тэлеграфных слупоў.
Аднойчы ішлі яны да сваёй “вышкі” і раптам пачулі на палянцы чыесьці асьцярожныя галасы. Хлопцы адразу сьцямілі, што адбываецца нешта таемнае, забароненае. Сьцішыліся і пачалі падкрадацца.
З-за вольхаў, аднекуль зьнізу, з высокае травы, чуўся цяпер толькі жаночы голас, і па ім кожны з іх мог здагадацца, што там робіцца. Жанчына прасіла: “Хопіць... Хопіць...” – і адчайна стагнала. Мужчына маўчаў і гучна, з хрыпам соп. Яны вызірнулі з-за дрэва і спачатку ўбачылі, як над травою падымаецца і апускаецца голы бела-сіні, з ружовінкамі пасярод, зад. Узьлятае і з сілаю падае ўніз. І тады з травы чуецца стогн і просьбы: “Хо-о-піць...”.
Вышка была на краі палянкі. Яны ўзьлезьлі наверх. Адсюль усё было відаць як на далоні, як на засланым зялёным абрусам стале. Сэрцы іх забіліся яшчэ хутчэй. Яны пазналі мужчыну – то быў кульгавы Яўген, няўдаліца, няўклюда, які жыў адзін, бо бацькі памерлі, а жонкі не займеў. Пазналі і жанчыну – дзяўчыну, тую самую Валю, якая некалі глядзела Стаха... І як яна магла?..
Колькі іх было ў тым будане? Пяцёра... Ня больш. Стах быў самым меншым. І ўсе, гледзячы на гэтае “кіно”, бы па камандзе, засунулі рукі ў штаны. А ён пасаромеўся: там была Валя...
Аднак на палянцы нешта здарылася. Падхапіўся на калені Яўген. Прысеў над Валяю. “Што, што з табою?” – пытаўся. Валя нібыта заснула. “Прытомнасьць страціла...” – прашаптаў нехта з хлопцаў. Яўген падцягнуў штаны і, трымаючы іх у руках, пакульгекаў па сьцяжыне да вёскі. “Па ваду пабег...” – зноў сказаў хтосьці. А на паляне ляжала голая, расхрыстаная дзяўчына: якую не засьціла цяпер цела мужчыны. Яўген нават не затуліў, не накрыў яе – так і пакінуў... І самы старэйшы з іх – той жа Сёмка – нічога не кажучы, зьлез з вышкі, падбег і лёг на Валю. Ляжаў і торгаўся, амаль як Яўген, толькі нейк коратка і хутка, а над ім ужо стаяў ягоны брат Івута і ныў-прасіў: “Ну злазь ужо, дай і мне паспрабаваць... Дай і мне...” Сёмка нехаця падняўся, і да Валі прыпаў Івута. Потым Віталь... Стаху было брыдка назіраць за гэтым? Яму хацелася ўцякчы, каб не рабіць тое, што і хлопцы, бо адмовіцца перад імі ён ня змог бы. Але ён чакаў чаргі... Ч-а-к-а-ў чаргі, ня ведаючы, куды падзець вочы. І тут з боку сьцяжыны пачуўся шоргат ног і шум: нехта бег, сьпяшаў. “Кульгач!” – крыкнуў Сёмка, і яны кінуліся да кустоў...
З алёсу Яўген і Валя выходзілі паасобку. Спачатку Валя – яны назіралі за гэтым здалёк – няўпэўнена, пагойдваючыся, бы п’яная, асьцярожна чы нагамі зямлю, а потым Яўген – азіраючыся, як нешта ўкраўшы, і сьпешна-радасна, жвава: кульгець, кульгець подбегам...
А Стаху, між іншым, падалося, што Валя прыйшла ў сябе яшчэ да таго, як на яе лёг Сёмка, аднак выгляду не падала... Чаго баялася? Галоўнае – каго?..
5б.
Дзяўчына прыязна ўсьміхнулася Стаху, калі ён вярнуўся да свайго месца. Прапусьціла да вакна (зноў пах валасоў, цела: водар!..), спытала:
— Холадна?
— Не сказаў бы. Але зоркі на небе не відаць ніводнай. Пад раніцу тут будзе дождж.
— Ты фенолаг ці проста назіральны чалавек?
— Не, я захапляюся астраноміяй і дужа шкадую, калі хмары захінаюць зоркі.
— Значыць, ты вельмі летуценны чалавек, любіш марыць, у сьне лятаеш...
— Лятаю (“Што за намёк на сон?”, — падумаў Стах), а вы што – прафесійная гадалка? – яму не спадабалася неспадзяваная напорыстаць, наступальнасьць дзяўчыны. Ён заўважыў, як лёгка, адразу яна перайшла на “ты”, і ў ягоным “вы” таксама быў прыхаваны выклік. Дзяўчына ніяк не зрэагавала, а толькі зноў спагадна-ветла ўсьміхнулася:
— Я трошкі псіхолаг, без пяці хвілінаў – дыпламаваны, а значыць, яшчэ не прафесіянал, аднак ужо і не аматар... Магу і пагадаць – давайце руку...
— Заўтра... – выйшла грубавата, хоць Стах і скарыстаў свой даўні жарт, бо ніякога “заўтра” ў іх з дзяўчынаю быць не магло, — вы студэнтка?
— Потым пра гэта... А гадаць, дарэчы, можна па твары – па носе, вуснах, ілбе, па вушах, вачах... Па фігуры, па манерах трымацца, па голасе... а ня толькі па руцэ. Вось я магу сказаць пра цябе, што ты нядаўні вясковец. Студэнт. Курс гэтак другі... — Яна какетліва зірнула Стаху ў вочы: ці так? Стах не падаў выгляду, што ацаніў гэта. – Выдатнік, чалавек творчы, таму не з політэху, не з наргасу... Філолаг – можа быць. Вершы, прынамсі, пішаш. Едзеш на канікулы да бацькоў...
— Так і я магу пагадаць – вы гарадзкая, з інтэлігентнай сям’і, мае-це жаніха... – ён не стрымаўся, усьміхнуўся, гледзячы, як уважліва яна слухае: — Даруйце, нясу нейкую лухту...
— Не, чаму ж, цікава. – Яна выключыла сьвятло над сабою, і ў паўцемры стала яшчэ больш прыгожаю і жаданай. Кніга ляжала на каленях, загорнутая, і яна павольна пагладжвала яе рукой, двума пальцамі, уздоўж карэньчыка: уверх-уніз, уверх-уніз... Стах толькі цяпер заўважыў, што яны стараюцца гаварыць паўшэптам, каб не замінаць пасажырам-суседзям драмаць. І гэта надавала іхняй гутарцы дадатковую шчырасьць, і нават інтымнасьць.
— Я не псіхолаг і тым больш не гадалка, — сказаў Стах, гледзячы дзяўчыне ў вочы і дзівячыся сваёй раптоўнай сьмеласьці, — але бачу, што вам, як і мне, ня сьпіцца. Дарога ў нас далёкая, дык чаму б нам, землякам, не пазнаёміцца бліжэй... Бо ўгадаць, як вас завуць, я не бяруся. І вам гадаць не раю.
— Добра, але пяройдзем на “ты”... Іра, — і дзяўчына працягнула Стаху сваю маленькую далоньку.
5в.
Быць сьмешным ня сьмешна.
Стах жыў у інтэрнаце ў адным пакоі са старшакурсьнікам-клоўнам, які казаў, што любіць бачыць, як з яго сьмяюцца.
“Калі ты на сцэне?” – пытаў Стах. “Не, заўсёды”, – адказваў клоўн. “Бо ты лічыш, што цябе пазнаюць і сьмяюцца з таго, сцэнічнага, як з Нікуліна?””. Дарэчы, прозьвішча хлопца-клоўна і было Нікулін, а ён зьмяніў яго на незразумелы псеўданім “Пясочны” (у касьцюме такога колеру выступаў). “Не, я заўсёды сьвядома ці падсьвядома, усюды: дома, у аўтобусе, на людзях, раблю так, каб было сьмешна. Купляю хлеб, бяру яго з рук прадаўшчыцы і выпускаю яго на стол так, каб яна спачатку войкнула ў адчайным жаху, а потым пасьмяялася... Я нарадзіўся такім. Я люблю, калі з мяне сьмяюцца”. “А калі ты ня робіш наўмысна сьмешна, а наадварот кажаш нешта сур’ёзна, а з цябе ўсё роўна сьмяюцца, цябе гэта не раздражняе? Табе гэта таксама прыемна?” Клоўн хацеў адказаць: “Так!”, але раптам задумаўся і прамовіў – не зразумець усур’ёз ці жартам: “Мне ніколі ня стаць прэзідэнтам краіны. Я сам сябе абмежаваў...”
Жыцьцё называюць цыркам. Але цырк жыцьцём – не адважваюцца.